Гульбеза
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гульбе́за, Губеза, Губіза — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Гульбезы складае 0,23 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,9 м, сярэдняя — 6,6 м. Даўжыня возера — 0,94 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,52 млн м³. Плошча вадазбору вадаёма — 6 км², даўжыня берагавой лініі — 1,94 км. Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 4,0 м.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—11 м, знаходзяцца пад лесам і хмызняком. На ўсходзе схілы спадзістыя, разараныя. Берагі вадаёма зліваюцца з схіламі, на поўначы берагі сплавінныя.
Мелкаводдзе Гульбезы вузкае, стромкае, пясчанае. На глыбінях дно возера высланае крэменязёмістым сапрапелем з вялікім утрыманнем жалеза. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 5—50 м. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5—2 м.
Возера злучанае пратокай з возерам Ёдзі, на поўдні выцякае ручай у возера Вераб’і.
Remove ads
Літаратура
- Озера Белоруссии. / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.
- Курловіч М. М. Гульбеза // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 144. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads