Гусіная цыбуля лугавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гусіная цыбуля лугавая
Remove ads

Гусіная цыбуля лугавая[1] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[2]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[4], Літвы[3], Калінінградскай вобласці Расіі[3][5], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[3].

Дэкаратыўная расліна.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Гусиный лук луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads