Гусіная цыбуля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гусі́ная цыбу́ля[1] (Gagea) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Невысокія (зрэдку да 30 см[2]) шматгадовыя травяністыя расліны, рана квітнеючыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з адной-трыма цыбулінамі (іншы раз каля асновы галоўнай цыбуліны развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст адзін, зрэдку два. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасоналадобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка.
Remove ads
Арэал і экалогія

Вядома больш за 130 відаў (некаторыя аўтары даюць лічбу 280[3]). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (Gagea lutea) і гусіная цыбуля малая (Gagea minima), растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках; рэдка трапляюцца гусіная цыбуля зярністая (Gagea granulosa), гусіная цыбуля пакрывальцавая (Gagea spathacea), гусіная цыбуля Пачоскага (Gagea paczoskii)[4], па звестках навуковай літаратуры вядомы гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis), нізкая (Gagea pusilla) і чырванеючая (Gagea liotardii).
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя, харчовыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 234. — 563 с. (руск.)
- Информационная система «Historia Gagearum»(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads