Гутарка (часопіс)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гу́тарка» — часопіс, які выдаваў у 19751976 гадах на беларускай мове Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Выйшла каля 50 нумароў. Назва абрана таму, што ў XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. Змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваны ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці.

Хуткія факты «Гутарка», Тып ...
Remove ads

Змест

Выданне фактычна было працягам рукапіснага часопіса «Падснежнік», чатыры нумары якога выйшлі ў 1963—1964 гадах. У XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку, таму Ермаловіч і абраў такую назву для нелегальнага часопіса. Часопіс выдаваў Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Дэвіз выдання — «Аб усім, што баліць». Справа знаходзіўся эпіграф у выглядзе радкоў з верша Янкі Купалы: «Толькі гутарка ходзіць такая…»[1]. Злева былі парадкавы нумар і дата выхаду. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, друкаваў у Маладзечне і перадаваў ў Мінск Яўгену Куліку для памнажэння. Выданне друкавалася фарматам A4. Аб’ём аднаго нумара — ад адной да пяці старонак. У кожным нумары быў толькі адзін твор на злабадзённыя тэмы[2]. «Гутаркі» падзяляліся на празаічныя і паэтычныя[3]. Мікола Ермаловіч звяртаў увагу на бюракратызацыю, распешчанасць наменклатуры, дрэнны стан сельскай гаспадаркі, праблемы з экалогіяй, культурную дэградацыю[4].

Remove ads

Публікацыі

Часопіс неаднаразова перавыдаваўся. Першая публікацыя часопіса з’явілася ў часопісе «Зрок» у 1993—1994 гадах. Яе апублікаваў Мікола Ермаловіч[5].

Ніжэй прыведзены публікацыі камплектаў выдання паводле артыкула Алега Дзярновіча:

Remove ads

Распаўсюджванне

Часопіс пашыраўся цераз майстэрню «На Паддашку»[6]. У майстэрню Мікола Ермаловіч прыносіў свае нумары, якія сябры асяродка чыталі і потым па магчымасці памнажалі. Найважнейшыя матэрыялы друкаваліся большай колькасцю экзэмпляраў. Іх памнажалі цераз сокавыціскалку, якая была пераабсталявана пад памнажальную машынку. Яўген Кулік у інтэрв’ю адзначае, што выданне акрамя майстэрні пашыралі і іншыя асяродкі[7]:

" …хтосьці яшчэ пашыраў пэрыёдык, бо наша група магла надрукаваць няшмат, а складвалася такое ўражаньне, што “гутарак” ходзіць значна болей. "

Спадчына

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае найбольш поўны камплект выдання ў фондзе Міколы Ермаловіча[3][8]. Таксама вядома пра захоўванне нумароў у асабістым архіве мастака Аляксея Марачкіна (на падставе матэрыялаў з яго архіва была зроблена публікацыя ў часопісе «Полымя»)[9] і ў архіве грамадскага аб’яднання «Дыярыуш»[10]. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі знаходзяцца арыгіналы і копіі часопіса[11].

Remove ads

Выпускі

Выйшла каля 50 нумароў, частка з якіх была страчана[12].

Ніжэй прыведзены нумары выдання паводле публікацыі ў зборніку дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя Міколы Ермаловіча, які выйшаў у 2007 годзе:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads