Сачыўляны

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сачыўля́ны[1] (трансліт.: Sačyŭliany, руск.: Сочивляны) — вёска (да 1967 года хутар) у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Пад'яварка. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета. Цэнтр калгаса «Новае жыццё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

З 16 ліпеня 1954 года да 13 ліпеня 2007 года Сачыўляны ўваходзілі ў склад Гярбелевіцкага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 60 дамоў, 392 жыхары (1897)
  • 65 гаспадарак, 319 жыхароў (1923)
  • 157 гаспадарак, 383 жыхары (1996)
  • 139 двароў, 343 жыхары (2001)

Гісторыя

Назва, магчыма, утворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 годзе Сачыўляны — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1920—1939 гг. — вёска вясковай гміны Раготна, Слонімскага павета, Навагрудскага ваяводства.

Інфраструктура

У вёсцы размешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая ферма. Ёсць павільён бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Выбітныя мясціны

  • У цэнтры вёскі помнік на ўшанаванне памяці 82 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads