Гёкчэада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гёкчэада (турэцк.: Gökçeada), у мінулым І́мбрас (грэч. Ίμβρος, турэцк.: İmroz) — востраў на поўначы Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Турцыі. Агульная плошча — 289 км². Насельніцтва (2014 г.) — 8 644 чал.
Remove ads
Геаграфія
Гёкчэада — найбуйнейшы востраў Турцыі. Ён займае плошчу 289 км². Знаходзіцца ў Эгейскім моры ў 17,57 км на паўночны захад ад праліва Дарданэлы, у 25 км на поўдзень ад грэчаскага вострава Самафракія, 21 км на паўночны ўсход ад вострава Лемнас, у 268 км на паўднёвы захад ад Стамбула. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 28 км, найбольшая шырыня — 13,64 км.
Востраў Гёкчэада сфарміраваўся ў выніку вулканічнай дзейнасці. 77 % яго паверхні займаюць горы. Найвышэйшая гара Дарук дасягае 673 м. Найбольш распаўсюджаныя мінералы — вапнякі і граніты. На ўзбярэжжы захаваліся старажытныя геалагічныя фармацыі. Значную частку берага займаюць пясчаныя пляжы. Востраў знаходзіцца ў зоне сталых землятрусаў.
Клімат мяккі міжземнаморскі. Найбольш спякотны месяц — ліпень, калі сярэдняя тэмпература трымаецца каля +28 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня дасягае +8 °C. Узімку магчымы снегапады. 99 дзён у годзе дажджлівыя.
Remove ads
Прырода
75 % паверхні вострава Гёкчэада выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі. Астатнюю тэрыторыю займаюць прыбярэжныя выдмы, скалы, лугі і лясы. Большасць лясоў месціцца на поўначы. Тут растуць дуб, хвоя, ядловец, масліна, ажына, дзікая груша. Востраў насяляюць 17 відаў сысуноў і 143 віды птушак. У марскіх водах каля вострава, азёрах і лагунах сустракаюцца лешч, стаўрыда, галавень, скумбрыевыя, марскі акунь, карп. На паўночным беразе спыняецца міжземнаморскі цюлень. Для аховы прыроды арганізаваны марскі парк.
Remove ads
Гісторыя
Першая пісьмовая ўзгадка пра Імбрас належыць Гамеру. У класічны перыяд гісторыі Старажытнай Грэцыі, востраў быў каланізаваны афінянамі і, паводле Фукідыда, адыгрываў важную ролю ў Пелапанескіх войнах. У пазнейшы час уваходзіў у склад македонскіх дзяржаў, Старажытнага Рыма і Візантыі. У 767 г. быў разрабаваны славянамі.
У 1456 г. далучаны да Асманскай імперыі. Большую частку насельніцтва складалі праваслаўныя грэкі, якія карысталіся значнымі прывілегіямі ў гандлі і свабодай веравызнання. У 1912—1923 гг. акупаваны Грэцыяй. Згодна з Лазанскім мірным дагаворам, перададзены Турцыі. У выніку грэка-турэцкага абмену насельніцтвам частка мясцовых жыхароў перасялілася ў Грэцыю.
Сітуацыя для грэчаскага насельніцтва вострава пагоршылася пасля 1960 г. з-за абвастрэння грэка-турэцкіх праблем вакол Кіпра. У 1964 г. грэчаскія школы на Імбрасе былі зачынены, канфіскоўваліся землі. Пад ціскам палітыкі турэцкіх уладаў грэкі зноў пачалі пакідаць востраў. У 1970 г. ён афіцыйна перайменаваны ў Гёкчэада. Турэцкі ўрад распрацаваў праграму прыцягнення перасяленцаў з Анатоліі. З сярэдзіны 1970-х гг. колькасць турэцкага насельніцтва перавышае колькасць грэчаскага. У наш час на востраве налічваецца некалькі сотняў этнічных грэкаў, і больш за 10 тысяч грэкаў-імбрасцаў жывуць у Грэцыі і іншых краінах свету.
Інфраструктура
Востраў Гёкчэада складае асобны раён у складзе турэцкай правінцыі Чанакале. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Гёкчэада. Востраў злучаны з мацерыком паромнай пераправай. Працуе аэрапорт. Галоўныя галіны эканомікі — турызм і сельская гаспадарка. Гёкчэада славіцца вытворчасцю арганічных прадуктаў.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка
- Гісторыя
- Даведнік для вандроўнікаў Архівавана 11 красавіка 2018.
- Грэчаская тапаніміка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads