Гіральд з Камбрыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гіральд з Камбрыі
Remove ads

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Хуткія факты Геральд з Камбрыі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям’і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенціям III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх[5]. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Remove ads

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — «Апісанне Гібернікі» (1188 г.), «Наступ на Гіберніку», «Вандроўка па Камбрыі» (1191 г.) і «Апісанне Камбрыі» (1194 г.)[6]. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Remove ads

Спіс прац

• Topographia Hibernica (1188 г.)
• Expugnatio Hibernica
• Itinerarium Cambriae (1191 г.)
• Descriptio Cambriae (1194 г.)
• De instructione principis
• De rebus a se gestis
• De Menevensi ecclesia dialogus
• Gemma ecclesiastica Textus
• Speculum ecclesiae
• Symbolum electorum
• Invectionum libellus
• De invectionibus
• Vita sancti Hugonis
• De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
• Vita sancti Ethelberti
• Vita sancti Remigii
• Vita sancti David

Зноскі

1. Dictionary of Welsh Biography, Y Bywgraffiadur Cymreig — 1997.

2. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 12 кастрычніка 2021.

4. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads