Дабрыца (прыток Друці)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабры́ца — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і Рагачоўскім раёне Гомельская вобласць Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 35 км, з іх 12 км у Кіраўскім раёне[1]. Вадазбор плошчай 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца меліярацыйнай канавай за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. Вусце прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Хамічы[2][3] Рагачоўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная, яе шырыня 0,3—1 км.
Шырыня ракі ў межань 3—7 м. Рэчышча было каналізавана ў 1964—1967 гады і 1970 одзе на ўсім працягу; у 2005 годзе праведзена паўторнае рэгуляванне (1 км на паўночны захад ад вёскі Талочкаў Рагачоўскага раёна да 1 км на паўночны ўсход ад яе ж), за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
У басейне ракі возера Святое.
На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 50 % гадавога сцёку.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads