Давыд-Гарадоцкае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давыд-Гарадоцкае княства, да канца XV ст. Гарадзецкае княства — феадальная адміністрацыйная-тэрытарыяльная адзінка XIV—XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім у нізоўях Гарыні з цэнтрам у Давыд-Гарадку (Гарадку Давыдавым).
Вядома з 1382 года, калі дачка вялікага князя літоўскага Альгерда Марыя выйшла замуж за князя Давыда Дзмітрыевіча Гарадзецкага. Каля 1390 года ў дакументах згадваюцца князі Іван і Юрый Гарадзецкія, напэўна, мясцовыя Рурыкавічы, нашчадкі Ізяславічаў. Да 1440 года княствам валодаў князь Мітка Давыдавіч, сын Давыда Дзмітрыевіча.
Потым вялікі князь Казімір аддаў яго князю Свідрыгайлу, а пасля яго смерці ў 1452 — удаве Ганне Іванаўне з роду цвярскіх князёў (памерла паміж 26 жніўня 1483 і 28 верасня 1484). Каля 1492 года кароль Казімір даў Давыд-Гарадоцкае княства ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы князю Івану Васілевічу Яраславічу, пасля яго смерці (1507) яно перайшло сыну Фёдару (памёр у 1521-1522).
Як вымарачнае ўладанне перайшло вялікаму князю Жыгімонту Старому, які ў 1522 годзе перадаў яго сваёй жонцы Боне Сфорцы. З таго часу Давыд-Гарадоцкае княства — складовая частка Пінскага княства. У 1554 годзе ў Давыд-Гарадоцкім княстве праведзена валочная памера. З 1556 года яно пад кіраваннем велікакняжацкай адміністрацыі. У 1558 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў яго князям Радзівілам (адпаведная грамата выдадзена ў 1551), якія з Давыд-Гарадоцкага і Клецкага княстваў утварылі ў 1586 годзе Клецкую ардынацыю.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads