Давід Сільва

іспанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Давід Сільва
Remove ads

Даві́д Хасуэ́ Хіме́нес Сі́льва (ісп.: David Josué Jiménez Silva; нар. 8 студзеня 1986, Аргінегін, Канарскія астравы, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2006—2018), чэмпіён свету 2010, чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 у складзе нацыянальнай каманды. Давід з’яўляецца ўніверсальным іграком, які здольны гуляць на абодвух флангах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасцей Сільвы лічыцца ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.

Хуткія факты Давід Сільва, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сезон 5 галоў. У сезоне 2005/06 Сільва быў аддадзены ў арэнду ў «Сельту», дзе згуляўшы 34 матчы і забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 года Сільва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.

30 чэрвеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 28,5 мільёнаў еўра, а кантракт з «гараджанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клубе Сільва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвесам, іспанец быў прызнаны спецыялістамі адным з самых грозных ігракоў у лізе. У сезоне 2011/12, не зважаючы на тое, што да клуба далучыліся такія майстры, як Серхіа Агуэра і Самір Насры, Давід не толькі не згубіўся ў іх зорнай кампаніі, але і стаў вылучацца на іх фоне. У 2019 годзе стаў капітанам каманды.

У жніўні 2020 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[4]. У ліпені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 года. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Англіі. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сільва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 года, які завяршыўся перамогай іспанцаў з лікам 3:2, Сільва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыўмфальным для іспанскай зборнай чэмпіянаце Еўропы 2008, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расіі, якая скончылася з лікам 3:0 на карысць пірэнейцаў, ігрок забіў трэці гол на 82-й хвіліне.

Remove ads

Дасягненні

Клубныя

Іспанія Валенсія:

Англія Манчэстэр Сіці:

Іспанія Рэал Сасьедад:

Міжнародныя

Іспанія Іспанія

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads