Дамашэвічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамашэ́вічы[1] (трансліт.: Damaševičy, руск.: Домашевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя Дамашэвічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 109 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).
Remove ads
Гісторыя
Пасля пабудовы чыгункі Вільня—Лунінец у 1884 годзе ўзнікла чыгуначная станцыя Дамашэвічы. У 1909 годзе аднайменныя вёска і маёнтак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
З канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 аднавяскоўцаў.
- Дамашэвічы ў жніўні 1918 года
- Дамашэвічы ў жніўні 1918 года
- Дамашэвічы ў 1915-1918 гадах
- Дамашэвічы ў 1915-1918 гадах
- Дамашэвічы ў пачатку XX ст.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 109 жыхароў, 57 гаспадарак.
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Сядзіба Леяў: парк.
Страчаная спадчына

- Сядзібны дом.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads