Даніэль Буланжэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даніэль Буланжэ (фр.: Daniel Boulanger; 24 студзеня 1922, Камп'ень, Уаза — 27 кастрычніка 2014) — французскі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, аўтар дыялогаў да фільмаў. Сыграў шэраг другарадных роляў у 11 фільмах і стаў членам Ганкураўскай акадэміі ў 1983 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 2008 годзе.

Хуткія факты Даніэль Буланжэ, Асабістыя звесткі ...

У 1932 годзе паступіў на вучобу ў семінарыю, рыхтуючыся стаць святаром, вывучаў старажытнагрэчаскую, латынь і нямецкую мовы, а таксама ігру на фартэпіяна. Пасля акупацыі Францыі нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны далучыўся да руху Супраціву, у лістападзе 1940 года быў арыштаваны, але бег і ў 1942 годзе далучыўся да партызанаў. У 1945 годзе пакінуў Францыю і адправіўся падарожнічаць па свеце, наведаўшы Бразілію, Чад, Чэхаславакію, Балгарыю і іншыя краіны; падарожжа агулам заняло дзевяць гадоў, прычым займаўся Буланжэ ў названых краінах рознымі заняткамі: у прыватнасці, у Балгарыі ён быў працоўным на будаўніцтве чыгунак, у Бразіліі працаваў на авечкагадоўчай ферме, а ў Чадзе быў арганістам і кансультантам па эканамічных пытаннях. У 1957 годзе вярнуўся ў Францыю і засяродзіўся на літаратурнай працы, апублікаваўшы свой першы раман у 1958 годзе, а першы зборнік апавяданняў — у 1963. З 1970 года жыў у Санлісе.

Яго творчая спадчына ўключае 15 зборнікаў апавяданняў, 29 раманаў, 27 зборнікаў вершаў, 5 п’ес, 41 сцэнарый для фільма. Большасць яго твораў так ці інакш злучаны з сацыяльнымі праблемамі маленькіх правінцыйных гарадоў Францыі. У 1974 годзе быў удастоены Ганкураўскай прэміі за раман Fouette, cocher!. У 1971 годзе атрымаў прэмію Французскай акадэміі, у 1979 — прэмію прынца Манака, у 1983 — прэмію Ганкураўскай акадэміі.

Remove ads

Зноскі

  1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 17 верасня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100324112'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Daniel Boulanger // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  4. Daniel Boulanger // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads