Камп’ень

горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Камп’еньmap
Remove ads

Камп’е́нь (фр.: Compiègne [kɔ̃pjɛɲ], пікард.: Compiène), — горад на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Уаза. Цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны за 65 км на паўднёвы ўсход ад Ам’ена і за 71 км на паўночны ўсход ад Парыжа, за 11 км ад аўтамагістралі А1 «Поўнач». Праз горад працякае рака Уаза. Каля горада вялікі Камп’енскі лес.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Узнік на месцы рымскага паселішча Кампендыум (лац.: Compendium). Меркавана пры Хлодвігу I пабудаваны драўляны палац, які пасля часта служыў рэзідэнцыяй франкскіх каралёў. У 870-я гг. па загадзе Карла II Лысага пабудаваны новы палац, разбураны ў 978 годзе. У 888 годзе ў Камп’ені каранаваны першы прадстаўнік дынастыі Капетынгаў на французскім троне — граф Эд Парыжскі. У 1153 годзе Камп’ень атрымаў гарадскія правы. 23 мая 1430 года каля Камп’еня бургундцы захапілі ў палон Жанну д’Арк. 18-21 верасня 1901 года ў замку спыняліся расійскі імператар Мікалай II з імператрыцай. У 1918 годзе каля Камп’еня заключаны дагавор паміж Германіяй і дзяржавамі Антанты (Першае камп’енскае перамір’е), у 1940 — паміж Германіяй і французскім урадам А. Петэна (Другое камп’енскае перамір’е). У 19411944 гадах у Камп’ені існаваў перасыльны лагер і лагер для інтэрнаваных[5].

Remove ads

Славутасці

Thumb
Камп’енскі замак

Галоўная славутасць горада — Камп’енскі замак у стылі класіцызму (будаваўся з 1370-х гг.), аздоблены пад імператарскі палац пры Напалеоне I. Музеі: экіпажаў і турызму (заснаваны ў 1927), Другой імперыі і імператрыцы (1953). Да замка прылягае т.з. Камп’енскі лес з «Малым паркам», прамой алеяй, альтанкай Марыі Луізы («зялёны тунэль»), дарогай, якая вядзе да паляўнічага доміка імператрыцы Яўгеніі (сяр. 19 ст.); у в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[5].

У старой частцы Камп’еня, размешчанай на левым беразе Уазы, захаваліся: руіны гарадскіх умацаванняў (кан. 12-17 стст.) з брамай капліцы (1552, арх. Ф. Дэлорм), раманская царква Сен-П’ер-дэ-Мінім  (фр.) (12 ст.), руіны бенедыкцінскага абацтва Сен-Карней  (фр.) (13-14 стст., заснавана Карлам II Лысым у 876 як абацтва Нотр-Дам з капэлай, пабудаванай па прыкладзе Ахенскай капэлы да 877; у 9-10 стст. тут каранаваліся французскія каралі, некаторыя з іх пахаваны ў абацтве; разбурана ў 1822 і 1940), вежа Жанны д’Арк  (фр.) (рэшткі каралеўскага данжона 12 ст.), багадзельня Св. Мікалая (13 ст., капліца 17 ст.), гатычныя цэрквы Св. Антонія  (фр.) (13-16 стст.), Св. Якава  (фр.) (13-18 стст.) і Ратуша  (фр.) з гадзіннікавай вежай (пач. 16 ст., цяпер Гістарычны музей статуэтак); фахверкавыя дамы 15-16 стст., былы каралеўскія стайні (1738, з 1876 — Нацыянальная школа верхавой язды), Старая саляная крама (партал 1784, арх. К. Н. Леду). Помнік Жанне д’Арк (1880, скульптар Э. Леру)[5].

Каля Камп’еня, на поўдзень і паўднёвы ўсход: у с. Шампліё  (фр.) — руіны гала-рымскіх тэрм, храма і тэатра (2 ст.); у в. Мар’енваль  (фр.) — протаготычная царква Нотр-Дам (сяр. 11 ст., рэберная скляпенні хораў, 1122, — адны з першых у Францыі); у г. Крэпі-ан-Валуа  (руск.) — замак герцагаў Валуа (12-13 стст.); у в. П’ерфон — замак  (руск.) (кан. 14 — пач. 15 стст., адноўлены ў 1857—1870 як рэзідэнцыя Напалеона III арх. Э. Э. Віяле-ле-Дзюкам). У в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[5].

Remove ads

Культура

Музей Антуана Віўнеля (археалагічны збор і калекцыя мастацтва ад Сярэднявечча да 19 ст.). Французскі музычны тэатр (будынак 1867-70, арх. Г. А. Анселе)[5].

Адукацыя

Thumb
Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт

Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт (1972)[5].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасці, машынабудавання[5].

Дэмаграфія

Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1665102'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20894925'></a>
  2. Sandre
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1520862'></a>
  3. Sandre
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1520862'></a>
  4. Ком­пь­ень // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads