Дарожныя знакі Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99[1] і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140—2013.
Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасці ад прызначэння. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.
Remove ads
Папераджальныя знакі
Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасць з іх маюць форму роўнабаковага трохвугольніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.
Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі (месца ўсталявання спецыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзення рамонтных і іншых прац. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.
Remove ads
Знакі прыярытэту
Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасць праезду скрыжаванняў, перасячэнняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгулявальніка або святлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спынення забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны з іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.
Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваннем з складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласці ад 100 да 150 метраў да скрыжавання, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваннем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаванняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваннях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасць праезду скрыжаванняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаванні з’яўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэння дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаванняў, і ставяцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.
Remove ads
Забараняльныя знакі
Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасць з іх белыя з чырвонай аблямоўкай.
Дзеянне не распаўсюджваецца:[8]:
- знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
- знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзян, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць з яе на найбліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;
- знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
- знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
- знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
- знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксометрам.
Дзеянне распаўсюджваецца:[9]:
- знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
- знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;
- знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
- знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.
Зона дзеяння можа быць зменшаная для:[10] для:
- знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;
- знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеянне адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;
- знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;
- знакаў 3.27-3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Remove ads
Прадпісальныя знакі
Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэння неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісанняў (указанняў).
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеянне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваннем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжавання. Зона дзеяння дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэння лініі адхілення траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасці таблічкі 7.14 дзеянне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеянне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаванне.
Remove ads
Інфармацыйна-ўказальныя знакі
Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэнні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.
Remove ads
Знакі сэрвісу
Знакі сэрвісу інфармуюць аб размяшчэнні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласць да аб’екта» белага колеру.
Remove ads
Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)
Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеянне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі размяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, з якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры размяшчэнні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам размяшчаюцца збоку ад знаку.
Remove ads
Гісторыя
17 снежня 1992 года Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зняцці абмежавання тэрміну іх дзеяння»[13]. Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 года замест ГОСТ 10807-71[14].
26 лютага 1999 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне і змяненні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацвердзілі «СТБ 1140-99 „Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы“» з 1 кастрычніка 1999 года замест ГОСТ 10807-78[15]. У выніку ў Беларусі з’явіліся ўласныя дарожныя знакі, якія сталі адпавядаць Венскаму пагадненню 1968 года «Аб дарожных знаках і сігналах» і Жэнеўскаму еўрапейскаму пагадненню 1971 года, што дапаўняла Венскае. Распрацоўшчыкам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс»[16].
31 кастрычніка 2013 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, адмене і змяненні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі…». Паводле Пастановы, з 1 ліпеня 2014 года ўвялі ў дзеянне СТБ 1140—2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99[17]. Распрацоўшчыкам СТБ 1140—2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут» («БелдарНДІ»)[18]. 7 жніўня 2018 года ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацвердзіў Змяненне № 1 у СТБ 1140—2013 ад 1 сакавіка 2019 года[19]. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камеру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкавання руху на пешаходна-веласіпедных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункта дарожнай аплаты «BelToll» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя з імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25)[6]. Новыя знакі былі рэкамендацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху[5].
Remove ads
Заўвагі
- удасканаленае пакрыццё — пакрыццё дарогі з асфальтабетонных або цэментабетонных сумесяў, з друзавых, гравійных, шлакавых або іншых мінеральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінеральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама з штучных матэрыялаў: брукаванкі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads