Дар’я Бялькевіч
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дар’я Бялькевіч (Даша Бялькевіч) (30 студзеня 1993, в. Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтка, арганізатарка культурных мерапрыемстваў.
Remove ads
Творчая біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіюм (спецыяльнасць «філасофія і літаратура»). Працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», зараз працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». У 2021 годзе выдала сваю першую кнігу пад назвай «Слёзы на вецер».
Удзельніца розных літаратурных вечароў Беларусі, Украіны і Расіі, фестываля «Вершы на асфальце», "Мистецького фестиваля «Ї» Архівавана 9 чэрвеня 2020. (Тэрнопаль, Украіна), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фестываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova.
Намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).
Творы перакладаліся на рускую (polutona.ru), нямецкую і ўкраінскую мовы (газета «Культура і життя»).
Remove ads
Песні
Некаторыя вершы Дар’і Бялькевіч увасабляюцца ў песнях, такія музыкі як Пётр Клюеў, UZARI, K3TYVANА, Lear, гурт «Дрымон» спяваюць песні на тэксты ці пераклады паэткі.
Песні на вершы Дар’і Бялькевіч:
- Пётр Клюеў (удзельнік гурта ЛСП) «Мона Лиза»
- UZARI «Стыцамэн» (гэта кавер на песню Івана Дорна, Дар’я пераклала тэкст песні на беларускую мову)
- K3TYVANA «Толькі джаз» Архівавана 21 студзеня 2021. і «Тваё сола»
- LEAR «Чик-чирик(недаступная спасылка)»
- Дрымон «Пяты гудок» (на верш «Званок Беларусі», прысвечаны падзеям у Беларусі ў жніўні 2020)
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads