Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова

беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова (20 лютага 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная[3].

Хуткія факты Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам[4].

Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[5].

Пасля адміністрацыйнага арышту Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[6].

18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч[7]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[8][9]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[10]. 3 верасня 2022 года Дар’я Чульцова выйшла на волю.

Прыступіла да працы на тэлеканале «Белсат» у Варшаве.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Remove ads

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

Зноскі

  1. Журналістка Дар’я Чульцова адзначае свае народзіны за кратамі. Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  2. Васільева, Вольга. «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку. Белсат (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  3. Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля. Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  4. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  6. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было. Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  7. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  8. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  9. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  10. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  11. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  12. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  13. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  14. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info  (бел. (тар.)) (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  15. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa  (ням.) (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  16. Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads