Даўганожка балотная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўганожка балотная
Remove ads

Даўганожка балотная, Даўганожка шкодная (Tipula paludosa) — від насякомых з сямейства Tipulidae. З’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Цела імага шэрага колеру, у даўжыню дасягае 20-24 мм. Лічынка цыліндрычнай формы, даўжынёй 30-35 мм, не мае канечнасцяў. Яйка да 1 мм, авальнае, чорнае, бліскучае.

Спосаб жыцця

Лічынкі кормяцца каранямі і адмерлымі часткамі раслін. Даюць адно пакаленне ў год. Яйкі адкладаюцца ў глебу. Лічынкі вядуць падземны спосаб жыцця і зімуюць у глебе. Увесну ў маладых раслін падгрызаюць карані, сцёблы і бліжэйшае да зямлі лісце, выклікаючы сур’ёзнае прарэжванне пасеваў.

Распаўсюджанне

Від шырока распаўсюджаны ў Еўразіі. Адсутнічае на Крайняй Поўначы Еўропы, Фарэрскіх астравах і ў Японіі. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца паўсюдна. Колькасць віду ў заходняй частцы арэала вышэй, чым ва ўсходняй. Завезены ў Паўночную Амерыку.

Шкода

На тэрыторыі былога СССР гэта насякомае шкодзіць у асноўным лёну ў вільготных раёнах еўрапейскай часткі, асабліва на тарфяністых глебах. У меншай ступені пашкоджвае каноплі, гарох, бульбу, кукурузу, ячмень, авёс, грэчку і розную гародніну.

Для барацьбы ўжываюць інсектыцыды, асушэнне забалочаных участкаў, глыбокае зяблевае ўзворванне і атручаныя прынады.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads