Дворышча (Мінск, усходняя)
колішняя вёска, з 1967 года ў складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дво́рышча — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У 1897 годзе засценак Дворышча Сеніцкай воласці, 20 двароў, 120 жыхароў, у маёнтку Дворышча 1 двор, 34 жыхары[1]. У 1917 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 19 двароў, 138 жыхароў; побач засценак Дворышча (23 жыхары), хутар Дворышча Гарбуза (15 жыхароў), пазней зліліся ў адну вёску. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3].
Забудова вёскі захавалася, месціцца на вуліцы Дворышчы.
Працяг гэтай вуліцы ўключае і тэрыторыю ранейшай вёскі Бугрымаўка (карта 1797 г.).
Remove ads
Зноскі
- Памяць 1998, с. 575.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads