Джавід Шакіравіч Гамзатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джавід Шакіравіч Гамза́таў (нар. 27 снежня 1989, Кізілюрт, Дагестанская АССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Трохразовы чэмпіён Беларусі, Бронзавы прызёр Універсіяды 2013 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года. Па нацыянальнасці лезгін[1].
Remove ads
Біяграфія
Джавід Гамзатаў нарадзіўся ў Дагестане. Бацькі Джавід родам з сяла Куруш Хасавюртаўскага раёна[2]. Займаўся вольнай барацьбой у ДЮСШ № 1 г. Кізілюрт. Першы трэнер Хайбула Магамедрасулавіч Хайбулаеў.
У 2006 годзе пераехаў у Беларусь, дзе стаў займацца ў Аліма Селімава і Маліка Эскендарава.
У 2012 годзе заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Беларусі 2012 года ў Магілёве ў вагавай катэгорыі да 84 кг.
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года ў Будапешце. Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані[3]. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі да 84 кг.
Чэмпіён Беларусі 2015 і 2016 гадоў у вагавай катэгорыі да 85 кг. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў вагавай катэгорыі да 84 кг.
Вучыўся на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Remove ads
Зноскі
- Кизилюртовец приносит Белоруссии медаль чемпионата мира … Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- Універсіяда-2013. Казань.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 16 жніўня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads