Джакама Кварэнгі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джакама Кварэнгі
Remove ads

Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі, у старым напісанні Гварэнгі[3] (італ.: Giacomo Antonio Domenico Quarenghi; 20 верасня 1744, Бергама — 18 лютага (2 сакавіка) 1817, Санкт-Пецярбург) — архітэктар і ведутыст італьянскага паходжання, ці ледзь не самы пладавіты прадстаўнік паладыянства ў рускай архітэктуры. Ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Джакама Кварэнгі нарадзіўся ў паселішчы Рота-Фуоры каля горада Бергама на поўначы Італіі. У маладосці навучаўся жывапісу ў Рыме пад кіраўніцтвам Рафаэля Менгса, затым вывучаў архітэктуру. Пабудаваў манеж у Манака і сталовую залу ў доме эрцгерцагіні Модэнскай у Вене.

Ва ўзросце 35 гадоў у студзені 1780 года Кварэнгі прыехаў у Санкт-Пецярбург па запрашэнні Кацярыны II у якасці «архітэктара двара яе вялікасці». У першае дзесяцігоддзе свайго знаходжання ў Расіі ён пабудаваў Англійскі палац у Пецяргофе (1780—1787), павільён у Царскім Сяле (1782). У Санкт-Пецярбургу Кварэнгі пабудаваў будынкі Эрмітажнага тэатра (1783—1787), Акадэміі навук (1783—1785), Асігнацыйнага банка (1783—1789), Замежнай калегіі. Ён выканаў таксама шэраг замоў высокапастаўленых вяльможаў, сярод якіх вылучаецца летні палац графа Безбародкі ў Санкт-Пецярбургу.

Пры Паўлу I Кварэнгі пабудаваў у Царскім Сяле Аляксандраўскі палац (1792—1796). У гэты ж час спраектаваны палац графа Завадоўскага ў Лялічах.

Thumb
«Стары Кварэнгі часта хадзіў пяшшу, і ўсякі ведаў яго, бо ён быў прыметны па велізарнай сіняватай цыбуліне, якую прырода замест носа прыляпіла да яго твару» (П. Вігель).

У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя па праектах Кварэнгі ў Санкт-Пецярбургу пабудаваны Коннагвардзейскі манеж (1800—1807), будынак Імператарскага кабінета (1803—1806), Марыінская бальніца для бедных (1803—1805), будынкі Екацярынінскага інстытута высакародных дзяўчын (1804—1807) і Смольнага інстытута высакародных дзяўчын (1806—1808).

Працы Кварэнгі выкананы ў духу паладыянства і новай італьянскай школы з яе вытанчаным, высакародным, але халодным і сухім стылем, не зусім прыдатным для паўночных краін, дзе калоны, якія так любіў Кварэнгі, адымаюць шмат святла, якое і без таго скупа адпускаецца прыродай Поўначы; затое ў пабудовах Кварэнгі заўсёды заўважны густ і гарманічнасць прапорцый. Яго працы — найхарактэрны прыклад спелага класіцызму ў рускай архітэктуры.

У канцы 1810 года Кварэнгі ў апошні раз выязджае з Санкт-Пецярбурга ў Бергама. У родным горадзе яго ўрачыста сустрэлі. Але ўжо ў 1811 годзе Кварэнгі паспяшаўся вярнуцца ў Расію. У сувязі з падрыхтоўкай паходу напалеонаўскай арміі ў Расію італьянцам, якія знаходзіліся на рускай службе, было загадана вярнуцца ў Італію; аднак Кварэнгі адмовіўся выканаць гэты загад і быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці.

Да апошніх гадоў творчасці майстра адносіцца будаўніцтва часовай драўлянай трыўмфальнай брамы за Нарвскай заставай у гонар перамогі над Напалеонам.

Д. Кварэнгі сканаў 2 сакавіка 1817 г. у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на каталіцкім участку Волкавых могілак, дзе яго магіла доўгі час лічылася згубленай. У 1960-я гг. было абвешчана пра выяўленне магілы Кварэнгі, пасля чаго яго прах быў у 1967 годзе перапахаваны на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[4] .

Remove ads

Рэалізаваныя праекты

У Санкт-Пецярбургу

Thumb
Перабудаваная Кварэнгі Чырвоная плошча
Thumb
Фасад Смольнага інстытута (каля 1806)
Thumb
Праект глядзельнай залы Эрмітажнага тэатра
  • 1781—1794 гады — Англійскі палац у Пецяргофе (разбураны ў 1942)
  • 1783—1784 гады — сядзіба «Кір'янава», дача К. Р. Дашкавай — пр. Стачак, 45;
  • 1782—1784 гады — Смаленская царква ў Пулкаве (разбурана ў 1944)
  • 1782—1788 гады — канцэртная зала ў Царскім Сяле
  • 1783—1785 гады — Акадэмія навук — Універсітэцкая набярэжная, 5
  • 1783—1787 гады — Эрмітажны тэатр — Палацавая набярэжная, 32
  • 1783—1799 гады — Асігнацыйны банк — Садовая вуліца, 21
  • 1788 — Дом Салтыкова — Палацавая набярэжная, 4
  • 1789—1793 гады — палац Юсупавых на Садовай вуліцы — Садовая вуліца, 50-а
  • 1790-я гады — Малы гасціны двор — вуліца Ламаносава, 2
  • 1792—1796 гады — Аляксандраўскі палац у Царскім Селі
  • 1798—1800 гады — Даходны дом Жарабцовай — Палацавая набярэжная, 10
  • 1800—1801 гады — Паўлаўскі палац: жылыя пакоі імператрыцы Марыі Фёдараўны
  • 1804—1807 гады — Екацярынінскі інстытут — набярэжная рэкі Фантанкі, 36
  • 1804—1807 гады — Коннагвардзейскі манеж — вуліца Якубовіча, 1
  • 1806—1808 гады — Смольны інстытут — Смольны праезд, 1
  • 1814 год — драўляныя Нарвскія трыўмфальныя вароты (пазней перабудаваныя ў камені і метале В. П. Стасавым)

Апроч пулкаўскай, Кварэнгі часам прыпісваюць падобныя па сваім абліччы царквы Узнясенская ў Фёдараўскім пасадзе і Праабражэнская ў Маскоўскай Славянцы.

У Маскве

  • 1780 год — перабудова Екацярынінскага палаца ў Ляфортава
  • 1786 год — гандлёвыя шэрагі на Чырвонай плошчы (не захаваліся)
  • 1790 — 1805 гады — Стары гасціны двор — вуліца Варварка, 3
  • 1803 год — Шараметаўская бальніца (перагляд часткова рэалізаванага праекта).

У Італіі

Сярод нешматлікіх прац, ажыццёўленых Кварэнгі ў Італіі — рэстаўрацыя царквы Святой Схаластыкі ў бенедыкцінскім абацтве ў Субіяцы ў 1769 годзе. Таксама па яго праектах у Італіі створаны галоўныя алтары прыхадскіх храмаў: у гонар Збаўцы ў Серыятэ датуецца 1775 годам і Унебаўзяцця Святой Марыі і Святога Якава ў Рамана-дзі-Ламбардыя паміж 1797 і 1799 гадамі[5].

У іншых рэгіёнах

  • 1769-76 — Вардурскае памесце барона Арундэла ў графстве Уілтшыр
  • 1780—1790-я гг. — будаўніцтва буйнога сядзібнага комплексу графа П. В. Завадоўскага у Лялічах (Бранская вобласць)
  • 1791 — Спаса-Праабражэнскі сабор у Ноўгарадзе-Северскім
  • 1792 — саркафаг на магіле генерал-паручніка В. А. Ангальт-Бернбург-Шаўмбург-Хоймскага ў Выбаргу
  • 1793—1812 гады — Кірмашовы дом, Курск, Карэнная пустынь (не захаваўся)
  • 1817 год — рыжская Калона перамогі (прыпісваецца, адно з апошніх тварэнняў майстра).

На падставе падабенства з тыпавымі паладыянскімі праектамі з альбомаў Кварэнгі яму прыпісваюць шэраг правінцыйных сядзіб, як то:

  • дача Данаурава на беразе Жарноўкі (Ірынаўскі праспект, 9);
  • палац-сядзіба Шарлоты Карлаўны Лівен у Межотнэ (Мезотэне), Курляндыя (1797—1801 гады);
  • праект Хоценскага памесця ў Харкаўскай губерні (канец 1790-х, захаваліся два флігелі).
Remove ads

Зноскі

  1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
  2. Angelini P., Manfredi T. QUARENGHI, Giacomo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 85. Праверана 2 лютага 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1128537'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q115309669'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q115309641'></a>
  3. Грабарь И.,. Гваренги, Джакомо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  4. Колупаев В. Е. Архитектор Джакомо Кваренги и алтарь проиходской церкви г. Серитае (Италия) // Инновации экономики и управления в строительстве: материалы Международной научно-практической конференции 10–12 октября 2012 года. СПб.: СПбГАСУ, 2012. c. 165 - 168. ISBN 978-5-9227-0387-7 (памылк.); ISBN 978-5-9227-0388-4 (памылк.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads