Торый

радыеактыўны хімічны элемент From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

То́рый[1] (лац.: Thorium) Th — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 90. Адносіцца да актыноідаў.

Хуткія факты Уласцівасці атама ...

Серабрыста-белы метал. Атамная маса 232,0381. Шчыльнасць 11 720 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1750 °C. Ступень акіслення +4, радзей +2, +3. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 213—236[1].

Адкрыты ў 1828 годзе Ё. Берцэліусам у адным з сіенітаў у Нарвегіі[1][2]. Назва ад імя бога грому Тора[1][2]. Радыеактыўнасць торыю устанавілі ў 1898 годзе М. Складоўская-Кюры і незалежна ад яе нямецкі хімік Г. Шміт[1].

Remove ads

Прыродныя крыніцы

У прыродзе пашараны 232Th — найбольш доўгажывучы ізатоп з перыядам паўраспаду 14,05 млрд гадоў[1]. Галоўная крыніца торыю — манацыт — мінерал, які ўтрымлівае фасфаты торыю і рэдказямельных элементаў, а таксама аксіды жалеза, крэмнію, інш. Рудой на торый таксама з’яўляецца мінерал тарыт (сілікат торыю)[3].

Прымяненне

Сплавы торыю — высокатрывалыя, хімічна ўстойлівыя пры павышаных тэмпературах. З іх вырабляюць дэталі рэактыўных рухавікоў, ракет, гарачатрывалыя тыглі. Торый — перспектыўнае ядзернае паліва (крыніца урану-233). таксама торый выкарыстоўваецца ў якасці каталізатара ў арганічным сінтэзе[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads