Джэрба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэ́рба[1] (араб. جربة, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.
Плошча — 514 (500[1][2][3]) км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес.
Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Насельніцтва вострава ў 1966 годзе налічвала каля 70 тыс. чалавек[2]. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.
Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads