Джаан Роўлінг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джаан Роўлінг
Remove ads

Джаан Роўлінг (англ.: Joanne Rowling; 31 ліпеня 1965) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling) — аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра (19972007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (афіцыйна толькі 4 кнігі). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[5].

Хуткія факты Джаанна Мюрэй Роўлінг, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Імя

Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, напісаную жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыялы замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і праз пэўную сугучнасць — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».

Remove ads

Творы

Серыя пра свет Гары Потэра

Казкі

  • 2020 — «Ікабог»
  • 2021 — «Каляднае парася»

Кнігі для дарослых

  • 2012 — «Выпадковая вакансія»

Серыя пра Кармарана Страйка (пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт)

  • 2013 — «Покліч зязюлі»
  • 2014 — «Шаўкапрад»
  • 2015 — «На службе зла»
  • 2018 — «Смяротная беласць»
  • 2020 — «Дурная кроў»
Remove ads

Беларускія пераклады

У 2019 годзе па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга серыі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і філасофскі камень». Перакладчыца — Алена Пятровіч.[6]

У 2020 годзе ў яе перакладзе выйшла другая кніга — «Гары Потэр і Таемная зала»[7]. Трэцяя кніга — «Гары Потэр і вязень Азкабана» — выйшла ў 2021 г.

Экранізацыі

Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.[8]

Remove ads

Камерцыйны поспех кніг

Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаў[9].

Паводле даных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12-ае месца сярод найбагацейшых жанчын у Вялікабрытаніі[10].

Remove ads

Цікавыя факты

  • Джаан Роўлінг была за сакратарку ў дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
  • Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы.
  • Астэроід № 43844 з прапановы чыкагскага астранома Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, атрымае імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.[11]
  • У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «найвялікшым аўтарам сучаснасці». Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтара твораў у жанры фэнтэзі.
Remove ads

Зноскі

  1. JK Rowling: From rags to riches(untranslated), 2008. Праверана 13 студзеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1160945'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4704926'></a>
  2. J. K. Rowling // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  3. Geni.com — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2621214'></a>
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2009.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads