Дзень народнага адзінства (Расія)

свята ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень народнага адзінства (Расія)
Remove ads

Дзень народнага адзінства — свята ў Расіі, адзначаецца 4 лістапада і прысвечана падзеям вызвалення Масквы ад беларуска-польска-літоўскіх інтэрвентаў. Дзень абвешчаны непрацоўным.

Хуткія факты Дзень народнага адзінства ...

22 кастрычніка па старым стылі (або 1 лістапада па новым стылі) у 1612 годзе ваяры народнага апалчэння пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узялі Кітай-горад, рэчыпаспалітаўскі гарнізон адступіў у Крэмль. Князь Пажарскі ўступіў у Кітай-горад з абразом Божай Маці і пакляўся пабудаваць храм у памяць гэтай перамогі. 26 кастрычніка (5 лістапада па новым стылі) камандаванне гарнізона інтэрвентаў падпісала капітуляцыю, выпусціўшы тады жа з Крамля маскоўскіх баяраў і іншых асоб, наступным днём гарнізон здаўся. У канцы лютага 1613 года Земскі сабор абраў новым царом Міхаіла Раманава, першага рускага цара з дынастыі Раманавых.

У 1649 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча дзень Казанскай іконы Божай Маці, 22 кастрычніка (па старым стылі), быў абвешчаны дзяржаўным святам, якое святкавалася да 1917 года.

Згодна з Праваслаўным царкоўным календаром у гэты дзень адзначаецца «Святкаванне Казанскай іконы Маці Божай (у памяць збаўлення Масквы і Расіі ад палякаў у 1612 годзе)», якое прыпадае на 22 кастрычніка па юліянскім календары. Праз павелічэнне з часам розніцы паміж грыгарыянскім і юліянскім календарамі гэты дзень зрушыўся на 4 лістапада (а ў XXII ст. зрушыцца на 5 лістапада).

У сучаснай Расіі Дзень народнага адзінства вызначаны законам у канцы 2004 года адначасова з адменай святкавання 7 лістапада.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads