Дзераза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзераза́[2], Лікаподый (Lycopodium) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўжынёй да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць вертыкальныя цыліндрычныя густааблісцелыя парасткі вышынёй да 30 см. Анізатомна галінаваныя парасткі доўгія, паўзучыя па паверхні глебы, ад укараняльх плагіятропных парасткаў адыходзяць надземныя артатропныя галіны, што маюць абмежаваны рост. Лісце дробнае, сядзячае, суцэльнае, лінейнае або вузкаланцэтнае, доўгазавостранае, на канцы з бясколерным валаском, размешчана спіралямі па 6–10 у радах. Спараносныя каласкі (стробілы) адзіночныя або іх па некалькі (2–5) на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках, выразна адмежаваны ад аблісценай часткі галіны. Спарафілы яйцападобныя, з шырокай асновай, акаймаваныя, завостраныя, рэзка адрозніваюцца ад вегетатыўнага лісця. Споры ячэістыя, тэтраэдрычныя.
Споры прарастаюць у цемры пасля перыяду спакою. Гаметафіты падземныя, мікагетэратрофныя, развіваюцца да 15 гадоў, рэдзькападобныя з верхняй гаметангіяльнай зонай.
Remove ads
Пашырэнне
Вядома каля 15 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Паўночным паўшар’і: у паўночных і ўмерана цёплых рэгіёнах, у гарах тропікаў. На Беларусі 2 віды: дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) і дзераза гадавая (Lycopodium annotinum); растуць у яловых, хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах. Ва ўмовах Беларусі дзераза спараносіць у чэрвені—жніўні.
Таксанамія
Віды
Род уключае 70 відаў[3].
- Lycopodium alboffii Rolleri
- Lycopodium alticola Ching
- Lycopodium annotinum L. — Дзераза гадавая, ці Відлак, ці Бабін мур, ці Вілак-дзераза, ці Даршча, ці Селяніка, ці Бронец, від умеранай зоны
- Lycopodium arcturi (Herter) C.V.Morton
- Lycopodium berggrenii (Nessel) Herter
- Lycopodium casuarinoides Spring
- Lycopodium centrochinense Ching
- Lycopodium chrysocaulos Hook. & Grev.
- Lycopodium clavatum L. typus — Дзераза звычайная, ці Дзераза булавападобная, ці Дзеруга, ці Бабін мур, ці Варанец, ці Дзерага, ці Дзераз баравы, ці Цякун, ці Дзяруза, від умеранай зоны
- Lycopodium complanatum L.
- Lycopodium confertum Willd.
- Lycopodium cryptomerianum Maxim.
- Lycopodium dendroideum Michx.
- Lycopodium dubium Zoëga
- Lycopodium erectum Phil.
- Lycopodium gayanum J.Rémy & Fée
- Lycopodium helveticum L.
- Lycopodium hickeyi W.H.Wagner, Beitel & R.C.Moran
- Lycopodium hippuris E.Desv. ex Poir.
- Lycopodium interjectum Ching & H.S.Kung
- Lycopodium japonicum Thunb.
- Lycopodium juniperistachyum Hayata
- Lycopodium jussiaei Desv. ex Poir.
- Lycopodium lagopus (Laest. ex C.Hartm.) Zinserl. ex Kuzen.
- Lycopodium magellanicum (P.Beauv.) Sw.
- Lycopodium minchegense Ching
- Lycopodium montanum Underw. & F.E.Lloyd
- Lycopodium multispicatum J.H.Wilce
- Lycopodium neopungens H.S.Kung & Li Bing Zhang
- Lycopodium nummularifolium Blume
- Lycopodium obscurum L.
- Lycopodium paniculatum Desv. ex Poir.
- Lycopodium pseudoclavatum Ching
- Lycopodium pulcherrimum Hayata
- Lycopodium reflexum (P.Beauv.) Sw.
- Lycopodium schwackei (H.Christ) Herter
- Lycopodium simulans Ching & H.S.Kung
- Lycopodium sintenisii (Herter) Maxon ex C.Chr.
- Lycopodium staudtii C.D.Adams & Alston
- Lycopodium suffruticosum (Alderw.) Herter
- Lycopodium taliense Ching
- Lycopodium thyoides Humb. & Bonpl. ex Willd., від умеранай зоны
- Lycopodium veitchii H.Christ
- Lycopodium vestitum Desv. ex Poir.
- Lycopodium wightianum Grev. & Hook.
- Lycopodium yueshanense C.M.Kuo
- Lycopodium zonatum Ching
Змены сінанімікі
Некаторыя віды, якія раней адносілі да роду Дзераза, але цяпер змяшчаюць у іншыя роды, у тым ліку, у роды баранец (Huperzia), дзярэзка (Lycopodiella), дыфазіястр (Diphasiastrum)
- Lycopodium juniperoides Sw. = Dendrolycopodium juniperoideum (Sw.) A.Haines, 2003
- Lycopodium selago L. — Баранец, ці Відлак = Huperzia selago (L.) Bernh. ex Schrank & Mart., 1829 — Баранец звычайны
- Lycopodium anceps C. Presl — Дзераза пласкасціснутая = Selaginella anceps (C. Presl) C. Presl
- Lycopodium inundatum L. — Дзераза заліваемая = Lycopodiella inundata (L.) Holub — Дзярэзка заліўная
- Lycopodium tristachyum Pursh — Дзераза трохкаласковая = Diphasiastrum tristachyum (Pursh) Holub
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавыя, інсектыцыдная, фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Споры і трава выкарыстоўваюцца як спазмалітычны, дыўрэтычны, жаўцягонны сродак пры захворваннях печані і інш. Сухія споры маюць да 50 % тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці дзіцячай прысыпкі, пры пролежнях, для абсыпання пілюль. Раней яны мелі вялікае значэнне ў металургіі, дзе іх выкарыстоўвалі для абсыпання формаў пры выплаўцы чыгуну, асабліва пры фасонным ліцці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads