Дзмітрый Іванавіч Харытончык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Іванавіч Харытончык (2 верасня 1975, Жодзіна, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Дзмітрый Іванавіч Харытончык, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 верасня 1975 года ў Жодзіне.

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-металург, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў аператарам станкоў з праграмным кіраваннем, інжынерам-тэхнолагам, старшым майстрам, намеснікам начальніка тэрмагальванічнага цэха, начальнікам цэха гідрамеханічных трансмісій, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» — ВА «Беларускі аўтамабільны завод».

З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122015 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Харытончык заявіў[1]:

" Згодна з пунктам 7 дэкрэта, яго дзеянне не распаўсюджваецца на грамадзян, свабода якіх абмежаваная ў адпаведнасці з крымінальным і адміністрацыйным заканадаўствам. Гэта значыць, яны не вядуць працоўнае жыццё ў сувязі з учыненымі крымінальнымі дзеяннямі. І пры гэтым патрабаванні для фінансавання дзяржвыдаткаў да іх не выстаўляюцца. Зразумела, што ў такіх асоб асобы прававы статус. Але з пункту гледжання гэтага дэкрэта, чым яны лепшыя за асоб, якія з розных прычын адпрацавалі менш за 183 дні. Ці не будзе такі падыход несправядлівым? "

У 2015—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў лютым 2018 года быў абраны старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

З 4 лютага 2020 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты.

Узнагароды

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads