Дзмітрый Мікалаевіч Байдук
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Байдук (нар. 3 жніўня 1996, Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.
У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.
У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»[5]. Трывала з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[6], дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[7].
У студзені 2022 года папоўніў склад польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads