ФК Спартак Шклоў
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Спартак» — беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».
Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].
У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 месца з 24.
У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.
У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.
У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1992—1993: «Спартак»
- 2001: «Дняпро»
- 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро»
- 2003—2004: «Спартак-ВАР»
- 2005—2013: «Спартак»
- з 2014: «Спартак-Шклоў»
Дасягненні
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 8 месца (2008)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць мазырскай «Славіі».
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Уладзімір Прыгодзіч (2001—2016)
- Дзмітрый Цярэнцьеў (з 2021)
Вядомыя ігракі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads