Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археолаг, архівіст, археограф. Спецыяліст па генеалогіі беларускай шляхты XVI—XVIII ст.[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 11 сакавіка 1966 года ў Бабруйску[1].
Скончыў у 1990 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[1].
3 1988 года працаваў археолагам у вытворчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. У 1992—2016 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: у 1992—2004 гадах вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, загадчык сектара геральдыкі, з 2004 года загадчык аддзела публікацыі дакументаў[1].
У 2013—2016 гадах намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». У 2016—2018 гадах дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. З 2018 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі[1].
Праходзіў стажыроўку ў Люблінскім, Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча)[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследуе гісторыю і культуру гарадоў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбургскага права, дзяржаўных устаноў ВКЛ; дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генеалогіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[2].
Адзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградскай шляхты» (Мінск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Мінск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Мінск, 2000).
Remove ads
Узнагароды
Чалавек 2012 года ў Беларусі як адзін з энтузіястаў, што вярнулі ў краіну Статут ВКЛ 1588 г[1].
Бібліяграфія
- Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты. Мінск, 1999.
- Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.
- Радавод Яна Чачота. Мінск, 1996.
- Удзел у калектыўных даведачных і археаграфічных працах:
- Музеи Беларуси. Минск, 2018
- Максім Багдановіч. Згукі маёй Бацькаўшчыны: выбраныя вершы. [Мадрыд], 2017.
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навуковых прац. Нясвіж, 2016.
- Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Вып. 4: (гараднічыя, мечныя). Мінск, 2015.
- Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Вып. 2: (скарбнікі, стражнікі). Мінск, 2012.
- Acta Anniversaria: зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Нясвіж, 2015 (Studia Nesvisiensia).
- Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі: матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Нясвіж, 23-24 красавіка 2014 г. Мінск, 2014 (Studia Nesvisiensia).
- Каталог Радзівілаўскіх медалёў: са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Мінск, 2014 (Studia Nesvisiensia).
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.). Мінск, 2008.
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны, 1938—2008. Мінск, 2008.
- Магілёўскі магістрат, 1597—1598, 1599—1600, 1602—1603. Мінск, 2006.
- Гербоў нік беларускай шляхты. Т. 1. Мінск, 2002 . Магілёўскі магістрат, 1580—1581, 1588 гг. Мінск, 1999.
- Малы гербоўнік наваградскай шляхты. Мінск, 1997.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads