Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый (ЦРГКЛіТ) — праектная арганізацыя ў Мінску, якая спецыялізуецца на праектах рэстаўрацыі. Размешчана па адрасе Траецкая набярэжная, 6.
Цэнтр валодае вялікім дакументальным архівам праектнай дакументацыі па гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі. Маецца ліцэнзія на ўсе віды праектных работ 1-га і 2-га ўзроўню адказнасці, на абследавальніцкія працы, фізіка-хімічныя і гісторыка-архіўныя пошукі[1].
У цэнтры працуюць спецыялісты мастацкай разьбы па камені, спецыялісты-мэбельшчыкі, рэстаўратары ікон і манументальнага жывапісу. Акрамя рэстаўрацыі ЦРГКЛіТ займаецца культавым дойлідствам, паркамі, сядзібнымі комплексамі, праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў[1].
Remove ads
Гісторыя
5 мая 1968 года створаны Навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні па рамонце і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі, мастацтва, архітэктуры і археалогіі Міністэрства культуры БССР. 30 красавіка 1969 года перайменаваны ў Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Міністэрства культуры БССР. З 27 лістапада 1985 года Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя»[2]. Створана майстэрня па рэстаўрацыі помнікаў садова-паркавага мастацтва і драўлянага дойлідства (кіраўнік А. Лакотка)[3]. 1 сакавіка 1988 адкрыты праектны інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» ў сістэме аб’яднання «Белрэстаўрацыя»[2]. Архітэктурна-рэстаўрацыйныя аддзелы былых СНРГІМ былі пераўтвораныя ў Архітэктурна-канструктарскія майстэрні. Філіялы інстытута былі адкрытыя ў Гродне, Віцебску, Магілёве[3].
29 снежня 1989 года «Белрэстаўрацыя» перайменавана ў арэнднае прадпрыемства «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут» (АП «БРПІ»)[2]. У 2002 годзе інстытут ператвораны ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый» (ТАА «ЦРГКЛіТ»)[1].
Remove ads
Праекты рэстаўрацыі
- касцёл (16 ст.) у в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна;
 - касцёл (16 ст.) у в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна;
 - драўляная званіца (18 ст.) у в. Шарашова Пружанскага раёна;
 - маёнтак «Заполле» (пачатак 19 ст.) у г. Пінску;
 - былы сядзібны дом у г. Пружаны;
 - дом-музей А. В. Суворава ў г. Кобрыне;
 - Дабравешчанская царква ў г. Віцебску;
 - касцёл (17-19 стст.) у в. Удзела Глыбоцкага раёна;
 - крэпасць (16 ст.) у Браслаўскім раёне;
 - царква ў г.п. Ельск;
 - «Паляўнічы домік» у в. Каранёўка Гомельскага раёна;
 - Сядзібны дом у в. Ліпава Калінкавіцкага раёна;
 - касцёл Св. Антонія (18 ст.) у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна;
 - Стары замак у г. Гродна;
 - памешчыцкая сядзіба ў в. Гарнастаевічах;
 - бібліятэка імя Карскага ў г. Гродна;
 - млын (19 ст.) у г.п. Жалудок;
 - Кафедральны сабор у г. Мінску;
 - брама Кальварыйскіх могілак у г. Мінску;
 - былая ратуша ў г. Нясвіжы;
 - драўляная царква 1893 г. у в. Куляшоўка (перавезена ў Бабруйск);
 - Палац Пацёмкіна ў г. Крычаве;
 - мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»;
 - мемарыял «Бітва пад Лясной»;
 - палац графіні С.Патоцкай у в. Высокае Камянецкага раёна;
 - палацавы ансамбль магнатаў Сапегаў у г.п. Ружаны Пружанскага раёна;
 - комплекс палаца князя Паскевіча ў г. Гомелі;
 - палац у в. Хальч Веткаўскага раёна;
 - замак у г. Лідзе;
 - замак у г.п. Любча Навагрудскага раёна;
 - замак у г.п. Мір Карэліцкага раёна;
 - палац магнатаў Валовічаў у г.п. Свяцку Гродзенскага раёна;
 - замак у г. Навагрудку;
 - замак князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы;
 - палац у в. Радзівілімонты Клецкага раёна;
 - палацавы комплекс у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна;
 - палац Булгака ў в. Жылічы Кіраўскага раёна;
 - Георгіеўская царква ў г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна;
 - касцёл і калегіум езуітаў у г. Пінску;
 - царква (1857) у г. Люшнева Баранавіцкага раёна;
 - праваслаўная капліца ў в. Аркадыя Брэсцкага раёна;
 - Праабражэнская царква ў в. Медна Брэсцкага раёна;
 - Брацкая царква ў г. Брэсце;
 - Сафійскі сабор у г. Полацку;
 - комплекс Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку;
 - касцёл кляштара ў г. Талачыне;
 - Езуіцкі калегіум у г. Полацку;
 - Бернардзінскі касцёл і манастыр у г. Мазыры;
 - сабор Святых Пятра і Паўла ў г. Гомелі;
 - Каложская царква ў г. Гродна;
 - Кальвінскі збор у г.п. Смаргонь;
 - касцёл Св. Тэрэзы ў г. Шчучыне;
 - манастыр базыльянак у г. Гродна;
 - Спаса-Праабражэнская царква ў г. Заслаўі;
 - Петрапаўлаўская царква ў г. Мінску;
 - сінагога ў г. Быхаве;
 - Камянецкая вежа ў г.п. Камянец;
 - гарадзішча «Бярэсце» ў г. Брэсце;
 - былая ратуша ў г. Віцебску;
 - «Вяночны двор» з. в. Волева Дубровенскага раёна;
 - в. Камаі Пастаўскага раёна;
 - ратуша ў г. Чачэрску;
 - дом-музей Э.Ажэшка ў г. Гродна;
 - млын з в. Куклічы Свіслацкага раёна;
 - Слуцкая брама ў г. Нясвіжы;
 - дамы па вул. Герцэна ў г. Мінску;
 - зона адпачынку Грушаўскага прадмесця ў г. Мінску;
 - былыя гандлёвыя рады ў г. Магілёве;
 - сядзібна-паркавы комплекс Мірскіх у в. Камянполле Мёрскага раёна;
 - сядзібна-паркавы ансамбль у в. Борысаўшчына Хойніцкага раёна;
 - помнік Герою Савецкага Саюза К. С. Заслонаву ў г. Орша;
 - рэстаўрацыя ікон і інш.
 
Remove ads
Зноскі
- Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі: Вучэбна-метадычны комплекс(недаступная спасылка) / Аўт.-уклад. Г. У. Савіцкі. — Віцебск: Выдавецтва УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2006. — 65 с.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads