Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Хуткія факты Дзмітрый Харытонаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[4], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.

У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[7]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна» (21 чэрвеня, выніковы лік 3:2). У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[8].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads