Дзьюла Гёмбёш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьюла Гёмбёш
Remove ads

Дзьюла Гёмбёш (венг.: Gömbös Gyula; 26 снежня 1886, вёска Мурга, камітат Тольна, Аўстра-Венгрыя — 6 кастрычніка 1936, Мюнхен, Германія) — палітык Каралеўства Венгрыя.

Хуткія факты Дзьюла Гёмбёш, Прэм’ер-міністр Каралеўства Венгрыі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын сельскага настаўніка. У 1897—1901 гг. вучыўся ў Евангелічным ліцэі ў горадзе Шопран.

У 1901 годзе паступіў у ваеннае вучылішча ў Печы, пасля служыў у аўстра-венгерскай арміі.

Удзельнічаў у барацьбе супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі 1919 года.

З 1920 года — дэпутат Дзяржаўнага сходу Венгрыі.

Быў адным з кіраўнікоў створанай у 1922 годзе (з 1932 года — старшыня) «Партыі адзінства» (прадстаўляла венгерскую землеўладальніцкую арыстакратыю і фінансавую алігархію).

У 1929—1932 гады — Ваенны міністр, з кастрычніка 1932 года — Прэм’ер-міністр Венгрыі.

Высунуў праграму «адраджэння венгерскай нацыі», у аснову якой былі пакладзены антысацыялістычныя і антысеміцкія ідэі, патрабаванні перагляду Трыянонскага дагавора.

Умацоўваў эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва з Італіяй, Аўстрыяй і Германіяй[5].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads