Дзьюла Гёмбёш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьюла Гёмбёш (венг.: Gömbös Gyula; 26 снежня 1886, вёска Мурга, камітат Тольна, Аўстра-Венгрыя — 6 кастрычніка 1936, Мюнхен, Германія) — палітык Каралеўства Венгрыя.
Remove ads
Біяграфія
Сын сельскага настаўніка. У 1897—1901 гг. вучыўся ў Евангелічным ліцэі ў горадзе Шопран.
У 1901 годзе паступіў у ваеннае вучылішча ў Печы, пасля служыў у аўстра-венгерскай арміі.
Удзельнічаў у барацьбе супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі 1919 года.
З 1920 года — дэпутат Дзяржаўнага сходу Венгрыі.
Быў адным з кіраўнікоў створанай у 1922 годзе (з 1932 года — старшыня) «Партыі адзінства» (прадстаўляла венгерскую землеўладальніцкую арыстакратыю і фінансавую алігархію).
У 1929—1932 гады — Ваенны міністр, з кастрычніка 1932 года — Прэм’ер-міністр Венгрыі.
Высунуў праграму «адраджэння венгерскай нацыі», у аснову якой былі пакладзены антысацыялістычныя і антысеміцкія ідэі, патрабаванні перагляду Трыянонскага дагавора.
Умацоўваў эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва з Італіяй, Аўстрыяй і Германіяй[5].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads