Дзявочая гара (Мсціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзявочая гара — узгорак у паўночнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці, размешчана на правым беразе ракі Віхры[1], паміж вуліцамі Пралетарскай, Красіна і Пушкіна[2]. Высокі мыс займае гарадзішча, імаверна, помнік язычніцкага культу[1].
Remove ads
Апісанне

Узгорак узвышаецца над узроўнем ракі на болей за 10 м. Пляцоўка памерам 108×48 м умацавана па краі валам вышынёй каля 2,5 м. Адкрыў у 1893 годзе Е. Р. Раманаў; абследавалі ў 1926 годзе А. М. Ляўданскі i С. А. Дубінскі, у 1978 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі праводзіў у 1959—1960 годзе Л. В. Аляксееў. Культурны пласт 0,6 м, верхняя частка яго ў старажытнасці была скапана для падсыпкі вала. У ім знойдзены матэрыялы бронзавага веку, кераміка днепра-дзвінскай i ранняга этапу зарубінецкай культур. Частка посуду аздоблена штрыхамі. Знойдзены сярэднелатэнская фібула, 2 грузікі дзякоўскага тыпу, абломак касцяных восцяў, серп, серпападобны нож, касцяныя пацеркі, шкляныя бранзалеты, жалезныя наканечнікі стрэл XVII ст. i іншае. Найбольш інтэнсіўным жыццё на гарадзішчы было з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. да I ст. н.э. У XII—XVII стагоддзях выкарыстоўвалася мясцовым насельніцтвам як гарадзішча-сховішча. Матэрыялы раскопак 1959—1960 гадоў захоўваліся ў Інстытуце археалогіі АН СССР[3].
Пра гару захавалася паданне, што яна насыпана дзяўчатамі, што разам з яе назвай сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні-дзевы. У мацерыку выяўлена прамавугольная яма без знаходак і другая — неглыбокая і бясформенная каля ўнутранага падножжа вала, у якой знойдзена некалькі лобных ці цемянных касцей дзіцяці. Імаверна, гэта рэшткі ахвярапрынашэння. Магчыма выкарыстанне дзявочай гары як язычніцкага культавага помніка і ў жалезным веку і ў перыяд ранняга феадалізму[1].
Пра язычніцкі звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у XII ст. Кірыла Тураўскі. Дзіцячыя чарапы таксама выяўлены Бабінай гары пад Трахтэміравым ва Украіне, аднак, на думку археолага Б. А. Рыбакова, гара імаверней была прысвечана не багіні-дзеве, а багіні ўраджаю і лёсу[1].
Remove ads
У культуры
Сюжэт падання пра Дзявочую гару, якую дзяўчаты «з пясчынак злажылі», ужыты ў вершы Юлія Таўбіна «Песня» (1929)[4].
Зноскі
- ДЗЯВОЧАЯ ГАРА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 1 студзеня 2016.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Таўбін, Ю. Агні: вершы / Юлі Таўбін. — [Мінск] : Белдзяржвыдавецтва, 1930. — С. 45.
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads