Дзяніс Максімавіч Кавалевіч
беларускі футбаліст 2003 года нараджэння From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Кавалевіч (нар. 29 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец кобрынскай ДЮСШ, пазней гуляў на юнацкім узроўні за акадэміі салігорскага «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе стаў прыцягвацца да дубля дынамаўцаў.
У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб. Спачатку гуляў за дубль, неўзабаве стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 лістапада 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Віцебска» (2:0).
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў красавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра». У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену, тым не меней здолеў у сезоне 2022 адзначыцца 10 галамі.
У пачатку 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай салігорскага «Шахцёра».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads