ФК Шахцёр-2 (Петрыкаў)

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Шахцёр-2 (Петрыкаў)
Remove ads

«Шахцёр-2» — беларускі футбольны клуб з Петрыкава, заснаваны ў 2020 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

У снежні 2019 года стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плануе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 года галоўным трэнерам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клуба[2]. Склад фарм-клуба ўтварылі ў асноўным былыя рэзервісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаны і іншыя вопытныя ігракі. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сезона ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 года быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3].

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку Другой лігі 2020 на другім месцы пасля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена прайшоў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2021 у Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клубам салігорскага, аднак камплектаваўся не толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі ігракамі. Каманда нестабільна правяла сезон, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7-м месцы з 12.

У сезоне 2022 «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідараў турніру, значны час ішоў на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдарамі, дзе нярэдка перамагала з разгромным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасні 2022 года АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права падняцца ў Вышэйшую лігу[4], пасля чаго петрыкаўская каманда прапусціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 года шмат ігракоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнер Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль поўнасцю абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх каманд, новым трэнерам стаў Сяргей Лушчан, які раней працаваў з юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сезона вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» не здолеў узняцца вышэй за 16-е месца з 17.

У пачатку 2024 года першынство дублёраў было вырашана расфарміраваць, а дублюючы склад салігорскага клуба адправіўся выступаць у петрыкаўскі клуб, які па выніку стаў называцца «Шахцёр-2».

Remove ads

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2024 года[5].

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Трэнерскі штаб

  • Беларусь Дзмітрый Данілевіч (нар. 1992) — галоўны трэнер
  • Беларусь Ігар Гарэлаў (нар. 1972) — старшы трэнер
  • Беларусь Аляксей Хадневіч (нар. 1987) — трэнер
  • Беларусь Радзівон Жук (нар. 1983) — трэнер брамнікаў
Remove ads

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 18—4.

Галоўныя трэнеры

  • Сяргей Нікіфарэнка (студзень 2020 — студзень 2022)
  • Станіслаў Сувораў (студзень — снежань 2022)
  • Сяргей Лушчан (студзень — снежань 2023)
  • Дзмітрый Данілевіч (з сакавіка 2024)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads