Дзяніс Равільевіч Мароз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Равільевіч Мароз (нар. 26 лютага 1982, Баку) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2025 года). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
У 2005 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2009 гадах працаваў выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, быў аспірантам кафедры «Электразабеспячэнне» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. У 2009—2012 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта гэтай ВНУ.
У 2012—2014 гадах — прарэктар па прафесійным навучанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «ГАЗ-ІНСТЫТУТ».
У 2014—2016 гадах — дырэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагаз».
У 2016—2021 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ Белдзіпрапалівагаз».
З 2021 па сакавік 2025 года — намеснік міністра энергетыкі.
31 сакавіка 2025 года прызначаны міністрам энергетыкі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads