Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці — дзяржаўны архіў, размешчаны ў Гомелі, па 8-м завулку Ільіча, 62а. Дырэктар — Юрый Васільевіч Шастапалаў.
Мае філіялы ў Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы (усе з 1963 года), Гомелі (з 1992 года, былы партархіў Гомельскага абкома Камуністычнай партыі Беларусі).
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў Гомелі ў 1923 годзе як губернскае архівасховішча. У 1927 годзе архівасховішча пераўтворана ў Гомельскі акруговы дзяржаўны архіў, з 1930 года — Гомельскае аддзяленне Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення Беларускай ССР, з 1933 года — Паўднёва-Беларускае аддзяленне Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення Беларускай ССР, з 1936 года — Гомельскае аддзяленне Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Беларускай ССР, з 1938 года — Гомельскі абласны архіў, з 1941 года — сучасная назва.
Remove ads
Фонды
Па стане на 1 студзеня 1994 года ў архіве 2763 фонды, 442 232 справы з 1917 года.
Зберагае дакументы губернскіх, павятовых, валасных, акруговых, абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх арганізацый, станоў і прадпрыемстваў, што дзейнічалі і дзейнічаюць на тэрыторыі вобласці. Сярод іх фонды органаў улады і кіравання, устаноў фінансавання і крэдытавання, уліку, планавання і кантролю, аховы здароўя, культуры і інш. Сярод іх матэрыялы пра дзейнасць палітычных арганізацый і партый, па гісторыі партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра эканамічны стан вобласці, развіццё сельскай гаспадаркі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
Remove ads
Літаратура
- Государственные архивы Гомельской и Могилевской областей: справочник (1917―1941 гг.) / Архивное управление при Совете Министров БССР, Архивные отделы исполнительных комитетов Гомельского и Могилевского областных Советов депутатов трудящихся. — Минск: Полымя, 1970. — 199 с.: табл.
- Карасеў, Анатоль. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 244—245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads