Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці
Remove ads

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці — дзяржаўны архіў у Гомелі, па 8-м завулку Ільіча, 62а. Дырэктар, станам на лістапад 2025 — Юрый Васільевіч Шастапалаў.

Хуткія факты Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Краіна ...

Мае філіялы ў Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы (усе з 1963 года), Гомелі (з 1992 года, былы партархіў Гомельскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі).

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў Гомелі ў 1923 годзе як губернскае архівасховішча. У 1927 годзе архівасховішча пераўтворана ў Гомельскі акруговы дзяржаўны архіў, з 1930 года — Гомельскае аддзяленне Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення Беларускай ССР, з 1933 года — Паўднёва-Беларускае аддзяленне Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення Беларускай ССР, з 1936 года — Гомельскае аддзяленне Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Беларускай ССР, з 1938 года — Гомельскі абласны архіў, з 1941 года — сучасная назва.

З 1 студзеня 2027 года Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, аб’яднаннем Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, пераўтворыцца ў Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці (Гомель, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Чачэрскі раёны, грамадскія аб’яднанні Гомельскай вобласці)[1].

Remove ads

Фонды

Станам на 1 студзеня 1994 года ў архіве 2763 фонды, 442 232 справы з 1917 года.

Зберагае дакументы губернскіх, павятовых, валасных, акруговых, абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, што дзейнічалі і дзейнічаюць на тэрыторыі вобласці. Сярод іх фонды органаў улады і кіравання, устаноў фінансавання і крэдытавання, уліку, планавання і кантролю, аховы здароўя, культуры і іншых. Сярод іх матэрыялы пра дзейнасць палітычных арганізацый і партый, па гісторыі партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра эканамічны стан вобласці, развіццё сельскай гаспадаркі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

Remove ads

Гл. таксама

  • Архівы Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads