Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Remove ads

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Хуткія факты Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем "Пяе «Жаўранак»" кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

Remove ads

Архітэктура

Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі[3], інжынер В. Кацнельсон.

Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.

Thumb
Уваходная група з алегарычнымі скульптурамі муз

Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць[3].

Thumb
Фае
Thumb
Частка глядзельнай залы

Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч)[3].

Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры[3].


Remove ads

Кіраўніцтва

Дырэктары

  • Л. Смірноў — (1988—1990)
  • Сяргей Косцін — дырэктар-мастацкі кіраўнік (1990—1995)
  • Расціслаў Бузук (1995—2001)
  • Аляксей Ісаеў (2001—2010), з 2003 года адначасова мастацкі кіраўнік
  • Аляксандр Яўгенавіч Пятровіч (з 2010)
  • Сяргей Аляксандравіч Пукіта

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі

  • Васіл Тодаравіч Папоў — мастацкі кіраўнік (1976-?)
  • Анатоль Фёдаравіч Малчанаў — галоўны рэжысёр (197?-198?)
  • Вячаслаў Цюпа — галоўны рэжысёр (1984—1987)
  • Міхаіл Гусеў — галоўны рэжысёр (1988-?)
  • Сяргей Косцін — мастацкі кіраўнік-дырэктар (1990—1995)
  • Барыс Лагода — галоўны рэжысёр-мастацкі кіраўнік (1997—2001)
  • Барыс Утораў — в.а. мастацкага кіраўніка (2001—2003)
  • Аляксей Ісаеў — мастацкі кіраўнік-дырэктар (2003—2010)
  • Сусана Цырук — галоўны рэжысёр (2010—2012)
  • Міхаіл Кавальчык — галоўны рэжысёр (з 2014)
  • Адам Мурзіч — мастацкі кіраўнік (з 2010)

Галоўныя дырыжоры

Галоўныя балетмайстары

Галоўныя мастакі

Вядомыя салісты

Рэпертуар

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads