Дзярэга звычайная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзярэ́га звычайная[1][2] (Odontites vulgaris) — від кветкавых раслін роду Дзярэга (Odontites) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Remove ads
Назва
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 15—40 (60) см вышынёй, цалкам з прыціснутымі белымі валасінкамі. Карані слаба развітыя, з гаўсторыямі[5]. Сцёблы часта галінастыя ад сярэдзіны і апікальна, вышэй чатырохкутныя. Прыкветкі карацей кветак ці роўныя ім. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае, ланцэтнае, 1—4,5 × 0,3—1 см, каля асновыя трохі звужанае, аддалена-зубчастае. Чашачка 5—6 мм даўжынёй, з трохкутнымі, карацей трубкі зубчыкамі. Вяночак коратка апушчаны, у 1,5 або 2 разы даўжэй чашачкі, 8—10 мм даўжынёй, верхняя губа трохі даўжэй ніжняй. Каробачка вузка-прадаўгаватая, злёгку сціснутая, 4—7 мм, апікальна валасатая. Насенне эліпсоіднае, прыкладна 1,5 мм[2][6], з белаватымі рэбрамі[5].
Расліна ядавітая[7].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[8][9]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[7]. Паўпаразіт.
Ва Украіне від расце на лугах, на схілах, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор’я Карпат[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[5].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і меданосная расліна[5]. Пустазелле[5].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 291. (руск.) (укр.)
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- efloras.org . (англ.)
- Зубчатка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads