Дзярэга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзярэга
Remove ads

Дзярэ́га[1][2] (Odontites) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Orobanchaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя паўпаразітычныя травяністыя расліны. Сцябло прамастаячае, простае або разгалінаванае. Каранёвая сістэма развіта слаба. На каранях маюцца гаўсторыі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, з кароткімі зубчыкамі па краі. Зрэдку верхняе лісце з суцэльным краем. Кветкі дробныя, двухполыя. Колер кветак ружовы або чырвоны. Кветкі знаходзяцца ў пазухах прыкветных лістоў і сабраныя ў гронкападобныя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 20[2] (каля 30[3]) відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на лугах, у парках, каля дарог, як пустазелле.

Лекавыя і меданосныя расліны.

Некаторыя віды

  • Odontites aucheri Boiss., 1844
  • Odontites bocconei (Guss.) Walp., 1844
  • Odontites corsicus (Loisel.) G.Don, 1838
  • Odontites glutinosus (M.Bieb.) Benth., 1846
  • Odontites granatensis Boiss., 1838
  • Odontites jaubertianus (Boreau) D.Dietr. ex Walp., 1844
  • Odontites kaliformis (Pourr. ex Willd.) Pau, 1907
  • Odontites lanceolatus (Gaudin) Rchb., 1832
  • Odontites linkii Heldr. & Sart. ex Boiss., 1856
  • Odontites litoralis (Fr.) Fr., 1845
  • Odontites longiflorus (Vahl) Webb, 1838
  • Odontites luteus (L.) Clairv., 1811 Дзярэга жоўтая
  • Odontites purpureus (Desf.) G.Don, 1838
  • Odontites tenuifolius (Pers.) G.Don, 1838
  • Odontites vernus (Bellardi) Dumort., 1827 Дзярэга веснавая
  • Odontites viscosus (L.) Clairv., 1811
  • Odontites vulgaris Moench, 1794, nom. nov. Дзярэга звычайная, ці Дзярэга позняя, ці Дзярэчаtypus

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads