Дзіванна звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіва́нна звыча́йная[1][2][3] (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода дзіванна (Verbascum) сямейства залознікавых (Scrophulariaceae).
Remove ads
Назва
Дзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна[4], дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік[5][6][7], дзівена[8], мядзве́джае ву́ха[2].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана Bilder ur Nordens Flora. 1917—1926 |
Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы[2].
Распаўсюджанне і экалогія
Дзіванна звычайная распаўсюджаная амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесеная і натуралізаваная ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку[2].
Значэнне і выкарыстанне
Як лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[2].
Добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ім соты[9].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Назва Дзіванна звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Абрикосов Х. Н. и др. Коровяк // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 154. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads