Дзіванна мяцёлчатая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзіванна мяцёлчатая
Remove ads

Дзіва́нна мяцёлчатая[1], Дзіванна малая[2], Дзіванна мучністая (Verbascum lychnitis) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae) Этымалогія: грэч. λυχνοϛ — «лямпа», грэч. -ιταϛ — суфікс, які паказвае на сувязь з назоўнікам, падабенства.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Thumb
Агульны выгляд расліны

Двухгадовая травяністая расліна, 50—150 см вышынёй. Лісце суцэльнае, нераўнамерна гародкава-зубчастае, зверху зялёнае, знізу бела апушанае. Ніжняе лісце авальнае, звужанае ў чарашок, верхняе — ланцэтнае, сядзячае, з доўга завостранай верхавінай. Кветкавы вяночак жоўты, часам бялёсы, 12-17 мм шырынёй; усе 5 тычынак з бялёса-прылісткавымі ніткамі.

Remove ads

Распаўсюджанне

Расліна натуральна распаўсюджаная ў Марока, Еўропе, заходняй частцы ўмераных абласцей Азіі. святлолюбівая расліна. Ва Украіне расце на лясных палянах, адкрытых схілах, уздоўж дарог на ўсёй тэрыторыі, звычайны; у Крыме толькі ў перадгор’ях і на яйле, рэдка. Пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 1388. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads