Бадзяк балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бадзя́к балотны[1][2] (Cirsium palustre) — від кветкавых травяністых раслін роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі.

Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на краях сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смаліста-ліпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расце на балотах, сырых лугах, сярод хмызняку, па берагах вадаёмаў, на пустках, высечках, каля дарог. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвені—ліпені. Пустазелле лугоў, пагаршае якасць сена. Сявятлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads