Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава (нар. 23 лістапада 1948, Вельск, Архангельская вобласць, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Хуткія факты Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 23 лістапада 1948 года ў Вельску Архангельскай вобласці (Расія). У 1976 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Маскоўскага завочнага педагагічнага інстытута. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1963 года[1].

Персанальныя выставы ў Брэсце адбыліся ў ліпені 1993 года (музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці») і ў кастрычніку 1999 года (выставачная зала камбіната «Мастацтва»)[2].

З 1994 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў[1].

Жыве і працуе ў Брэсце[1].

Remove ads

Творчасць

Дзіяна Вымаркава працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1], габелена, прамысловай графікі[2], у тэхніцы ручнога ткацтва[1], у апошнія гады асвоіла тэхніку фелтынга[2]. Яе вядомыя габелены: «Элегія», «Ціхая затока», «Настальгія», «Русь», «Чаромха цвіце», «Сярэднявечча», «Мінулае», «Вячэрні Талін», «Разгубленасць», «Лугі сенакосныя», «Вясковы нацюрморт», «Восень», «Трыа»[1]. Габелены брэсцкай мастачкі ўводзяць у добры і вельмі ўтульны свет. Яе ніткавыя фантазіі лучацца цёплым, спакойным святлом[2].

Творы мастачкі знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі[1], музеях Кобрына, Харкава, Севастопаля, у прыватных зборах Германіі, Даніі, Швецыі, Ізраіля, ЗША і іншых краін[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads