Добасна

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Добасна
Remove ads

Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, Дубосьня[крыніца?] — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Добасна, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку У. Тапарова, назва ракі Добасна, можа быць, звязана з балц. *dub-, нярэдкім у гідраніміі, параўн. літ. Dubysa[1].

На думку А. Рогалева, першая частка гідроніма Доб(а)- звязана з даўнім індаеўрапейскім коранем у значэнні «глыбокі, нізінны», «упадзіна». Другі каранёвы элемент -сн- супастаўляецца з фактамі інда-іранскіх моў, у якіх указвае на цякучыя воды. Такім чынам, гідронім Добасна разумеўся як «глыбокая цякучая вада»[2].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.

У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.

Remove ads

Прытокі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads