Добрушскія ельнікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Добрушскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Чыстыя Лужы і за 15 км на паўночны ўсход ад г. Добруша па трасе Гомель-Бранск, на тэрыторыі Раманавіцкага і Добрушскага лясніцтваў Гомельскага лясгаса[1]. Астраўныя ельнікі: 2 участкі чарнічнага i 3 кіслічнага тыпаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Плошча ельнікаў складае 30,8 га. Узрост дрэў 60—100 гадоў, вышыня да 35 м, дыяметр 0,3—0,5 м (1983). Унікальныя астраўныя месцы росту елкі на поўдзень ад мяжы яе суцэльнага пашырэння[2]. Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года[1].

Хуткія факты Добрушскія ельнікі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці станам на 01.01.2014 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2017. Праверана 10 снежня 2016.
  2. Добрушскія ельнікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads