Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля

таварыства апостальскага жыцця From Wikipedia, the free encyclopedia

Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля
Remove ads

Шарыткі (ад фр.: charité — міласэрнасць), або Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля (фр.: Filles de la charité de Saint Vincent de Paul, FdC) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя, заснаваная Вінцэнтам дэ Полем і герцагіняй Луізай дэ Марыяк у 1633 годзе ва Францыі.

Хуткія факты Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля, Заснавальнік ...

У Рэчы Паспалітай былі вядомы як сёстры міласэрнасці. Магчыма рэгіянальная трансфармацыя наймення адбылася праз пэўную нязграбнасць традыцыйнага звароту да манашак «сястра дачка міласэрнасці» (siostro córko miłoserdzia).

Дачок міласэрнасці, разам з мужчынскай кангрэгацыяй лазарыстаў часта называюць вінцэнтыянамі. Паводле статута, зацверджанага папам Клементам IX у 1668 годзе, шарыткі арганізацыйна падпарадкоўваліся місіянерам[1].

Мэтамі ордэна былі апека над хворымі і беднымі, выхаванне сірот, адукацыя дзяўчынак. Сёстры трымалі шпіталі, радзільныя дамы, дзіцячыя прытулкі і школы[1].

Манаскія зарокі давалі на адзін год з магчымасцю штогадовага аднаўлення; перад імі кандыдаткі праходзілі пяцігадовае выпрабаванне. Насілі шэры габіт і белы карнет[1], праз што былі таксама вядомыя як шэрыя сёстры.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сястра Габрыэля Батке, дачка міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля ў 1961 годзе ў Польшчы. У галаўным уборы, які сёстры дочкі міласэрнасці насілі да 1964 года.

Кангрэгацыя заснавана св. Вінцэнтам дэ Полем і герцагіняй Луізай дэ Марыяк ў 1633 годзе. Яны зрушылі тагачасныя ўяўленні, што жаночае манаскае пакліканне палягае выключна ў строгім адасабленні ў кляштарах. Вінцэнт дэ Поль так ахарактарызаваў новы рух: «іх кляштарам будуць дамы хворых, іх капліцай — парафіяльная царква, іх келляй — найманы пакой, іх кратамі — страх Божы».

Дочкі міласэрнасці сталі першым са шматлікіх пазней жаночых дзейных рухаў, чые сёстры далі зарокі, але жывуць і дзейнічаюць у свеце.

Спачатку галоўнай задачай сясцёр была дапамога хворым у іх дома, неўзабаве іх дзейнасць вельмі пашырылася. Шэрыя сёстры пачалі выхоўваць дзяцей-падкідышаў. Узялі на сябе апеку катаржнікаў. З 1656 года дапамагалі параненым на полі бою.

У 1652 годзе кляштар дачок міласэрнасці ўпершыню быў заснаваны за межамі Францыя — у Польшчы, кангрэгацыя пачала хутка распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе.

У XIX—XX ст. дочкі міласэрнасці працавалі, у асноўным, у медыцынскіх установах, бясплатных школах, дзіцячых садках, прытулках.

Некаторыя дочкі міласэрнасці сталі мучаніцамі падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі, пераследу хрысціян у Кітаі ў XIX ст., іспанскай грамадзянскай вайны ў 1930-х гадах.

У XX ст. дочкі міласэрнасці былі адной з найбуйнейшых жаночых кангрэгацый, у 1998 годзе было 24 982 сястры і 2757 кляштараў па ўсім свеце.

Remove ads

У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім

Thumb
«Пахаванне» працы Караля Ціхага, каля 1900 г.

У Польшчу шарыткі былі запрошаны ў 1652 годзе каралевай Людвікай Марыяй Ганзага[1].

У ВКЛ першыя іх шпіталь і школа былі заснаваны ў 1716 годзе ў Белай Берасцейскага ваяводствам канцлерам вялікім літоўскім К. С. Радзівілам. У Літоўскую правінцыю ўваходзілі дамы ў Шчучыне (1742)[2], Вільні (з 1744)[3], Асвеі (1759)[4], Гарадку Камянецкага павета (1766), Жытоміры (1766), Беластоку (1768)[5], Цеханаўцы (1789) і Краславе Інфлянцкага ваяводства (1789)[6][1]. Усе ўстановы шарытак на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы і Украіны былі закрыты ў 1864—1867 гадах[1].

Remove ads

Французская рэвалюцыя

Антырэлігійныя сілы падчас Вялікай французскай рэвалюцыі рашуча спрабавалі закрыць усе кляштары ва Францыі. У 1789 годзе ў краіне было 426 дамоў дачок міласэрнасці, па ўсёй Еўропе — каля 6000 сясцёр кангрэгацыі. У 1792 годзе сёстрам было загадана пакінуць Францыю. Афіцыйна супольнасць была расфарміравана ў 1793 годзе.[7] Клятву падтрымкі рэвалюцыі навязвалі ўсім былым членам рэлігійных ордэнаў, якія былі службу, аплачванай дзяржавай. Прыняцце прысягі разглядалася як разрыў з царквой, а тыя, хто адмовіўся клясціся, лічыліся контррэвалюцыянерамі.

У Анжэ рэвалюцыйныя ўлады вырашылі даць урок тым, хто адмаўляўся клясціся ў падтрымку рэвалюцыі. Сёстры кангрэгацыі Мары-Эн Вайло і Адыль Баўмгартэн былі публічнай пакараны смерцю ў 1794 годзе. На цырымоніі ў Рыме 19 лютага 1984 года папа Ян Павел II кананізаваў 99 чалавек, якія памерлі за веру ў Анжэ, у тым ліку сясцёр Вайло і Баўмгартэн.[8] Іх дзень памяці — 1 лютага.

Сястра Маргарыта Рутан была кіраўніцай таварыства сясцёр, якія стварылі ў шпіталь Даксе. Шасцёра сясцёр адмовіліся прыняць рэвалюцыйную клятву. Тады ўлады вырашылі пазбавіцца ад Рутан і шукалі матыў арыштаваць яе. Яны сфабрыкавалі справу, паводле яе сястра Маргарыта была непатрыятычная і фанатычна агітавала салдат у шпіталі дэзерціраваць і далучыцца да Каралеўскай арміі ў Вандэі. 9 красавіка 1794 года сястра Маргарыта асуджаная да смерці на гільяціне ў Паяне.[9] Яна кананізавана 19 чэрвеня 2011 года ў Даксе, дзень памяці — 26 чэрвеня.

Сёстры Марыя-Мадэліна Фантэн, Марыя-Франсуаза Ланель, Тэрэза Фанту і Жанна Жэрар з Араса былі пакараны ў Камбрэ 26 чэрвеня 1794 года. У чаканні фурманкі, якая мусіла везці сясцёр да гільяціны, ахова забрала іх ружанец і, не ведаючы, што рабіць, паклала іх на галовы манашак, як кароны. Сёстры кананізаваны 13 чэрвеня 1920 года, дзень памяці — 26 чэрвеня.[9]

Кангрэгацыя адноўлена ў 1801 годзе, многія былыя сёстры вярнуліся, і імкліва развівалася на працягу XIX ст.

Зноскі

  1. Шарыткі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. Заснавала ў 1742 Тэрэза Сцыпіён, школа для дзяўчынак-cipoт існавала да 1830-х г., шпіталь — да 1860-х г.
  3. Цэнтральны дом-шпіталь шарытак заснаваў у 1744 годзе біскуп смаленскі Багуслаў Гасеўскі; шпіталь Дзіця Icyca заснаваў у 1786 годзе скарбнік віленскі Казімір Валодзька; генеральны шпіталь Св. Якуба перададзены шарыткам у 1809 годзе.
  4. Заснавалі ў 1759 годзе біскуп смаленскі Ежы Гільзен, ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзен і яго жонка Канстанцыя Kaзiмipa.
  5. Заснаваў у 1768 годзе гетман вялікі каронны Я. К. Браніцкі.
  6. Заснавала ў 1789 годзе Аўгуста Плятэр.
  7. CATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Sisters of Charity of St. Vincent de Paul. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013.
  8. Odile Baumgarten and Marie-Anne Vaillot - Vincentian Encyclopedia (англ.). famvin.org. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  9. Origin of the Company | Filles de la Charité de Saint Vincent de Paul (англ.)(недаступная спасылка). filles-de-la-charite.org. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads