Драгабыль

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Драгабы́ль[1] (трансліт.: Drahabyĺ, руск.: Дрогобыль) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя, уласнасць Хадкевічаў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі.

У 1870 годзе вёска і фальварак належалі Залатніцкаму і знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Сумежна з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 62 двары, 190 жыхароў (1897)
  • 30 дамоў, 177 жыхароў (1921)
  • 231 жыхар (1959)
  • 37 падвор’яў, 28 жыхароў (1998)
  • 15 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Драгабы́лле, н.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads